Іван Уладзіміравіч Спірын (нар. , г. Магілёў) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па гісторыі фартыфікацыі ХІІ-ХVIII ст. на тэрыторыі Аршанскага і Магілёўскага Падняпроўя. Кандыдат гістарычных навук (2017).

Біяграфія Нарадзіўся года ў Магілёве.

Скончыў у 2012 годзе гістарычны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова, у 2013 годзе — магістратуру, у 2016 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

З 2016 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу.

У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё сістэмы абарончых збудаванняў Аршанска-Магілёўскага Падняпроўя ў XII—XVIII стст. (па археалагічных звестках)».

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: абарончая архітэктура ВКЛ і звязаныя з ёй падзеі ваеннай гісторыі Беларусі.

Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зборнік артыкулаў. Наваполацк, 2014.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага