Вольга Вашкевіч, па першым шлюбе (2009—2013) Ісцеляцова (нар. , Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класаУЧРЕЖДЕНИЕ " СДЮШОР ПО БАСКЕТБОЛУ ЕДИНОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ХОЛДИНГА "ГОРИЗОНТ" (ДЛЯ ДЕВОЧЕК). Выступала за зборную Беларусі. Жонка баскетбаліста і трэнера Аляксея ПынцікаваКАК БЕЛОРУССКИЕ БАСКЕТБОЛИСТЫ ВЫИГРАЛИ МОЛОДЕЖНЫЙ ЧЕ-1994. И ГДЕ ОНИ СЕЙЧАС?.

Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт».

Выступала ў зборных Беларусі U-16 (2003—2004), U-18 (2005—2006) і U-20 (2007—2008). У 2012 годзе дэбютавала за жаночую зборную Беларусі, выступала за зборную на чэмпіянаце свету-2014Ольга Вашкевич.

Кар’ера 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2004—2006 — РЦАР-Гарызонт (Мінск) 2006—2007 — Мінск-2006 2007—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2010—2012 — Мінск-2006 2012—2015 — Цмокі-Мінск 2015—2016 — Гарызонт (Мінск)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (5): 2007/2008, 2009/2010, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006/2007, 2008/2009, 2010/2011, 2012/2013. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2004/2005, 2005/2006, 2011/2012. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2008, 2010, 2015. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.

Спасылкі Профіль на сайце news.sportbox.ru

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе