Анатоль Мікалаевіч Сцебурака (нар. , в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыі другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. і французскіх архіўных калекцыях Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт (2015).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна. Мае старэйшага брата Усевалада, беларускага паэта і шоумена.
Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2005—2010 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У 2010 годзе выкладчык Інстытута бізнесу БДУ.
У 2011 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё адукацыі ў Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзяў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты».
З 2011 года дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты адукацыі ў Беларусі ў XVI—XVII ст., Беларусь у часы напалеонаўскіх войнаў, беларуска-французскія кніжныя і культурныя кантакты.
Бібліяграфія Удзел у калектыўных працах Sept ans d’absence, 1807—1814: témoignage d’un soldat de Napoléon (Joseph Quantin). Paris, 2020. Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра: 1805—1812. Мінск, 2018. Françoise Albertine Mas, Charles-P. Fitte de Soucy (1776—1813): Lettres d’un officier Napoléonien… Paris, 2015. Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах // ARCHE. 2014. № 1-2. Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси [Электронный ресурс]. Минск, 2011.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага