Дар’я Валер’еўна Магаляс, па нараджэнні Ліпінская (нар. , Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі БеларусьФАКУЛЬТЕТ ФИЗИЧЕСКОГО ВОСПИТАНИЯ. НАША ГОРДОСТЬ. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Пачынала займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. З 2006 года навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай.
Выступала за «Гарызонт» (2010—2016). Сезон 2016/17 правяла ў эстонскай дружыне «FCR Media Rapla». У 2018 годзе падпісала кантракт з гродзенскай «Алімпіяй». У 2021 годзе падпісала кантракт з мінскімі «Цмокамі»Дарья Магаляс. Даже не почувствовала, что сменила команду.
Выступала ў зборных U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2012—2013). У складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у МінскуЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3. У лістападзе 2021 года дэбютавала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера 2008—2010 — РДВАР (Мінск) 2010—2016 — Гарызонт (Мінск) 2016—2017 — ФКР Медыя/Рапла (Рапла, Эстонія) 2017—2019 — Алімпія (Гродна) 2019—2020 — Ніка (Сыктыўкар, Расія) 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск) 2021—2022 — Цмокі-Мінск 2022—2023 — Мінск 2023—2024 — Дынама (Масква, Расія)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 2010/2011, 2011/2012, 2015/2016. Чэмпіёнка Эстоніі (1): 2016/2017. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2013/2014, 2014/2015, 2018/2019. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2012/2013, 2017/2018, 2021/2022, 2022/2023. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2011, 2012, 2013, 2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (4): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2010/2011, 2017/2018.
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце РФБ Интервью с Дарьей Магаляс ДАРЬЯ МАГАЛЯС. ЛИШЬ С ГОДАМИ ПОНИМАЕШЬ, КАКАЯ ЭТО УДАЧА — РАБОТАТЬ С ВЕЛИКИМИ ТРЕНЕРАМИ ДАРЬЯ МАГАЛЯС: «БРОНЗА ДОМАШНИХ ЕИ ЯВЛЯЕТСЯ САМЫМ ЗНАКОВЫМ И ПАМЯТНЫМ МОМЕНТОМ В КАРЬЕРЕ»
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе