Eversmannia exornata — від матылькоў з сямейства .
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла 10-11 мм. Фон белы, ля краёў кожнага крыла карычневы малюнак, на заднім крыле два невялікіх хвосцікі.
Імага лётаюць з канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня. Кармавыя расліны невядомыя.
Арэал
Рэліктавы від шыракалістых лясоў, адзіны прадстаўнік сямейства у Еўрапейскай Расіі і Сібіры. Сустракаецца таксама ў сярэднім Паволжы, па поўдні Сібіры, Прыамур’і, Прымор’і, у Японіі і на паўночным усходзе Кітая. У сярэдняй паласе Расіі знойдзены на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці, на паўночным усходзе Бранскай і Іванаўскай абласцей, на поўдні і ўсходзе Яраслаўскай і Маскоўскай абласцей, на поўначы Тульскай вобласці, поўначы і цэнтры Разанскай вобласці, у цэнтры Уладзімірскай вобласці; паказваўся для Саратаўскай губерні; у Сібіры жыве на ўсходзе Новасібірскай вобласці, у Алтайскім краі, Кемераўскай вобласці, поўдні Томскай вобласці, поўдні Краснаярскага крайю, усходзе Чыцінскай вобласці.
Літаратура
Dubatolov V.V., Antonova E.M., Kosterin O.E. (1994) Eversmannia exornata (Eversmann, 1837), the only known representative of the Epiplemidae family (Lepidoptera) in West Palearctic // Actias (Moscow). — 1993—1994. Vol. 1. No. 1—2. P. 19—23.
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1837 годзе Катэгорыя:Матылі