Гастраскапія — метад эндаскапічнага даследавання ўнутранай паверхні страўніка пры дапамозе спецыяльнага прыбора — гастраскопа, гібкай трубкі, унутры якой — аптычная сістэма са шматлікіх кароткафокусных лінзаў і электрычная лямпачка.

Гастраскапію робяць для дыягностыкі хвароб страўніка (пухліны, язвы, гастрыты), кантролю за дынамікай працэсу, дэталёвага вывучэння слізістай абалонкі.

Пры гастраскапіі магчымы дадатковыя маніпуляцыі: дыягнастычныя (біяпсія слізістай абалонкі з гісталагічным і гістахімічным даследаваннем, фатаграфаванне ўнутранай павверхні страўніка) лекавыя (выцягванне іншародных цел, выдаленне ці дыятэрмакаагуляцыя пухлін, паліпаў, спыненне крывацёку, у т.л. з дапамогай лазера, увядзенне ў страўнік лекавых прэпаратаў і інш.).

Літаратура

Катэгорыя:Эндаскапія