Тэкіла () — моцны ферментаваны алкагольны напой (мескаль), які вырабляецца галоўным чынам у наваколлі Тэкілы, горада на захадзе мексіканскага штата Халіска, у 65 км да паўночным захадзе ад горада Гвадалахара. Вырабляецца з сэрцавіны блакітнай агавы (лац. Agáve tequilána, ісп. Agave azul), традыцыйнай для Мексікі расліны сямейства агававых. Тэкіла звычайна ўтрымлівае 3—-40 % алкаголю.
Існуюць два асноўных тыпа тэкілы: змешаны (mixtos, не менш 51 % агававага спірту) і 100 % агава.
У продажы тэкіла належыць да адной з пяці катэгорый: белая (сярэбраная, plata): празрыстая, не вытрыманая (або вытрыманая менш 2 месяцаў у металічных ці іншых нейтральных ёмістасцях), бутыляваная адразу пасля дыстыляцыі; залатая (oro): сумесь белай і вытрыманай тэкілы; вытрыманая (reposado): састараная на працягу мінімум 2 месяцаў, але менш за 1 год у дубовых бочках; вінтажная (аñejo): вытрымка ад 1 года да 3-х; экстра-вытрыманая (еxtra аñejo): вытрыманая больш за 3 гады.