Карл Густаў фон Розен (;  — ) — шведскі лётчык і авантурыст.

Біяграфія У 1926 годзе скончыў . У 1929 годзе прайшоў лётныя курсы. У 1934 годзе атрымаў ліцэнзію камерцыйнага пілота.

Калі Італія ў 1935 годзе напала на Эфіопію, далучыўся да паветранай місіі Чырвонага Крыжа. Перакідваў у раёны баявых дзеянняў прадукты харчавання і медыкаменты, вывозіў параненых з поля бою, дастаўляў пасланні імператара Хайле Селасіе партызанам. У пачатку Другой сусветнай вайны працаваў у галандскай авіякампаніі . У 1939 годзе падчас Зімовай вайны запісаўся добраахвотнікам у фінскую армію, лётаў на бамбардзіроўшчыку. У 1945—1956 гадах быў інструктарам імператарскіх . Пасля ўладкаваўся ў авіякампанію . У 1960—1962 гадах вазіў у былое Бельгійскае Конга гуманітарныя грузы ААН.

Працаваў асабістым пілотам 2-га генсека ААН Дага Хамаршэльда, які загінуў у авіякатастрофе (фон Розен у дзень трагедыі захварэў, а таму на яго месцы быў іншы лётчык).

У 1969 годзе падтрымаў біяфрыйскіх сепаратыстаў у вайне з федэральным урадам Нігерыі. Узначальваў авіяэскадрыллю «Дзеці Біяфры». У 1970-я зноў прыбывае ў Эфіопію, дзе прымае ўдзел у гуманітарных аперацыях. Загінуў у горадзе Годэ (Агадэн) пры нападзе самалійскіх сепаратыстаў на сваё жыллё.

Сям’я Быў сынам графа і баранесы . Брат праславіўся як пісьменнік, графік і мастак, а сястра стала пісьменніцай і праваабаронцай. Быў тройчы жанаты: першай жонкай стала Марыя Тэрэзія Віймарк (1932—1936), другой — Ёхана Франс’ене Крыйгсман (1938—1943), трэцяй — Ліліян Марцін (з 1943). Дзеці — Нільс (1932 г. н.), Маргарэт (1938 г. н.), Івон (1940 г. н.), Астрыд (1945 г. н.), Эрык (1950 г. н.) і Карл (1953 г. н.)Vem är vem?. 4, Skåne, Halland, Blekinge.

Сярод вядомых сваякоў былі інжынер (першы цесць), мастак (другі цесць), кіраўнік міністэрства авіяцыі Трэцяга Рэйха Герман Герынг (муж цёткі).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Шведская арыстакратыя Катэгорыя:Лётчыкі