О́берн () — горад у ЗША ў штаце Каліфорнія, адміністрацыйны цэнтр акругі Пласер. Насельніцтва — 13330 чалавек (пераспіс 2010 года). Горад вядомы з часоў Каліфарнійскай залатой ліхаманкі і ўключаны ў рэестр гістарычных мясцін Каліфорніі. Галоўная славутасць горада — мост Форэстхіл — самы высокі мост у свеце з 1973 па 1977 год і самы высокі мост у Каліфорніі з 1973 года па цяперашні час. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Стэйсі Драгіла, амерыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі