Ян Пятровіч Мяноўскі (, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — ) — каталіцкі святар.

Біяграфія З польскай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Прыняў сакрамэнт святарства .

Прызначаны вікарыем парафіі св. Міхаіла Арханёла ў мястэчка Ашмяны аднайменнага дэканата. З вікарый фарнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Беластоку, праз год у парафіі Божага Провіду ў вёсцы Кузніца (цяпер Польшча).

З 1933 у касцёле Маці Божай Вастрабрамскай у Язне. З пробашч парафіі НПМ Каралевы Польшчы ў в. Вялікая Рагозніца Ваўкавыскага дэканата. года прызначаны капеланам рэзерву польскага войска ў званні капітана. Мабілізаваны ў жніўні 1939 як капелан пяхотнага палка, але па дарозе з Брэста ў Львоў застаўся пад нямецкай акупацыяй.

З мая 1947 пасля арышту А. Банькоўскага меў пад апекаю парафію Божага Цела і св. Мучаніка Юрыя ў в. Крамяніца Ваўкавыскага дэканата, касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у мястэчку Зэльва, парафію Унебаўзяцця НПМ у в. Дзярэчын Слонімскага дэканата.

Арыштаваны НКУС года. Асуджаны года да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны праз Оршу, Смаленск, Маскву, Котлас у Інцінскі лагер МДБ Комі АССР. У 1950 годзе пераведзены ў Краснаярскі лагер МДБ.

Вызвалены года. Вярнуўся ў Вялікую Рагозніцу. Акрамя служэння ў сваёй парафіі выязджаў у Крамяніцу, Струбніцы, Пескі, Масты і інш. Не атрымаўшы дазволу на душпастырскую дзейнасць у Беларусі, Мяноўскі спрабаваў уладкавацца на Украіне, але беспаспяхова. У 1958 годзе выехаў у Польшчу.

Літаратура

Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Вязні ГУЛАГа