Ганна Анатолеўна Нужная (нар. , Дружкіўка, Украіна) — расійская баскетбалістка. Цэнтравая. Выступала за зборную Расіі. Майстар спорту Расіі па баскетболе.
Біяграфія З’яўляецца натуралізаваным гульцом, выступала ў 2011 годзе за зборную Расіі U-19 у Чылі (8 месца). У сезоне 2012/13 з моладзевай камандай «Спарты энд К» выйграла золата чэмпіянату Расіі і стала найлепшай цэнтравай «Фіналу васьмі». У сезоне 2013/14 у складзе клуба «Растоў-Дон-ПФУ» стала чэмпіёнкай Суперлігі.
У сезонах 2017/18 і 2022/23—2023/24 выступала за беларускі клуб «Гарызонт». З 2024 года — другі трэнер клуба «Гарызонт-2-РЦАП»Анна Нужная приостанавливает игровую деятельность и продолжает баскетбольную карьеру на позиции тренера молодежного состава Горизонт-2-РЦОПЕЩЕ ОДНА БАСКЕТБОЛИСТКА «ГОРИЗОНТА» ПЕРЕШЛА НА ТРЕНЕРСКУЮ РАБОТУ.
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (1): 2022/2023. Чэмпіёнка Расійскай Суперлігі (1): 2013/2014. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2017/2018, 2023/2024. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2022, 2023.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Анна Нужная пополнила состав ЖК «Енисей» НУЖНАЯ Анна Центровая «Горизонта» Анна Нужная рассказала, почему танцам предпочла баскетбол
Катэгорыя:Баскетбалісткі Расіі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Расіі па баскетболе