Багдан Грынькавіч Валовіч (? — да 14 красавіка 1539) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы гарадзенскі (1508—1537), войскі гарадзенскі (з 1529).
Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», старэйшы сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі.
Быў ураднікам вялікай княгіні Боны Сфорца ў Гарадзенскім павеце. У 1534—1536 гадах быў прызначаны ёй спраўцам Гарадзенскага староства, а ў 1535—1537 гадах таксама быў яе намеснікам крынскім, скідзельскім і азёрскім.
Быў жанаты з Тамілай з Міцутаў. Меў чатырох сыноў і дзвюх дачок: Васіль (?—1540), памёр маладым Іван (Ян) (?—1541), дзяржаўца вялікай княгіні Боны ў Крынках і Скідзелі пасля бацькі Рыгор (?—1577), маршалак гаспадарскі, лоўчы літоўскі, ваявода смаленскі Астафій (?—1587), кашталян троцкі і віленскі, канцлер літоўскі Міласлава (? — да 1555), замужам за гаспадарскім дваранінам Мікалаем Кунцэвічам Кацярына (? — да 1561), у першым шлюбе за Мікалаем Бакаляравічам, а ў другім — за каронным абозным Пятром Весялоўскім
Багдан стаў пачынальнікам старэйшай, так званай «ваяводскай і канцлерскай» галіны Валовічаў, якая згасла ў XVII стагоддзі.
Крыніцы
Літаратура
Багдан Грынькавіч Катэгорыя:Канюшыя гарадзенскія Катэгорыя:Войскія гарадзенскія