Кама́р — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 5 км. Пачынаецца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Навікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша. Упадае ў Лошу на паўднёвым усходзе ад вёскі Мацкі. На ўсім працягу каналізаваная.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна