Нямі́раў С. 106. (, падляшск.: Nymyróvo) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Мельнік Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Размешчана на рацэ Буг, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Мельніка, за 25 км ад Сямятычаў, каля беларуска-польскай граніцы.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Відаць, у XI—XV стагоддзях у вёсцы сучаснага Нямірава існавала заселенае гарадзішча. Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча пад назвай Нівічы датуецца 1495 годам. У 1496 годзе ўладальнікам вёскі быў Хведзька Храптовіч, пазнейшы падскарбі вялікі літоўскі. У 1548 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Нівічы Станіславу Няміры, які збудаваў тут каля даўняга гарадзішча ўмацаваную сядзібу роду Няміраў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нівічы перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе кашталян падляшскі Станіслаў Няміра надаў Нівічам статус мястэчка і змяніў іх назву ў гонар свайго дзеда — С. Няміры. У 1620 годзе тут збудавалі драўляны касцёл. Першы пісьмовы ўспамін пра яўрэйскае насельніцтва Нямірава датуецца 1708 годам, але яно ніколі не было вялікім. Па пажары 1775 года, у якім згарэў драўляны касцёл, у 1780—1790 гадах у мястэчку збудавалі новы мураваны касцёл. Уладальнікам Нямірава ў той час быў Міхал Чартарыйскі, а самое мястэчка налічвала 19 мяшчанскіх дамоў і 64 сялянскіяKrzywicki J. Niemirów // S. 90..

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года каля сучаснага Нямірава праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі, мястэчка апынулася ў Бельскім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. У час паўстання 1863 года жыхары Нямірава падтрымалі дзеянні паўстанцаў, за што ў 1866 годзе расійскія ўлады ліквідавалі тутэйшую парафію. На 1894 год у мястэчку было 106 будынкаў.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Няміраў занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Няміраў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Радзівілаўцы Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час тут было 120 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Няміраў акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Няміраў увайшоў у склад БССР, у Брэсцкую вобласць. Савецкія ўлады выселілі жыхароў мястэчка з прычыны яго размяшчэння ў пагранічнай зоне з Трэцім Рэйхам. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года Няміраў зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі, жыхары вярнуліся ў свае дамы. У 1944 годзе статус Нямірава панізілі да вёскі. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.

XIX стагоддзе: 1894 год — 812 чал. XX стагоддзе: 1921 год — 777 чал., з іх паводле веры 557 каталікоў, 71 праваслаўны і 149 іўдзеяў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 591 паляк, 54 беларусы і 132 яўрэіSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 26. XXI стагоддзе: 2006 год — 240 чал.

Славутасці

Гарадзішча на Замкавай гары Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты) Касцёл Святога Станіслава (1780) Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына Сінагога (XIX ст.) Сядзіба Няміраў (XVI ст.)

Крыніцы

Спасылкі