Макабо́ды () — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Макабоды Сядлецкага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2011 год — 1677 чалавек. Знаходзяцца на рацэ Ліўцы, за 17 км на паўночны захад ад Седльцаў, за 77 км на ўсход ад Варшавы.
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Упершыню Мукабоды ўпамінаюцца ў XV ст., калі імі валодаў Ян Мукабодскі. У 1487 годзе кароль і вялікі князь Казімір перадаў вёску Івану Храптовічу. У 1496 годзе Мукабоды атрымалі Хэлмінскае праваMaroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich w XVI—XVIII w. // Kwapień M., Maroszek J., Wyrobisz A. Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV—XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 96.. У гэты час тут існавала царква.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Мукабоды перайшлі да Каралеўства Польскага. У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданні Астрарогаў, Асалінскіх, Язерскіх, Кучынскіх.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Макабоды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 года — у складзе Расійскай імперыі. На 1827 год у месце было 128 будынкаў, на 1861 год — 115, на 1878 год — 118.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Макабоды занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Макабоды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусветную вайну з верасня 1939 да жніўня 1944 года Макабоды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сядлецкага ваяводства.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 948 чал.; 1861 год — 1202 чал.; 1878 год — 1365 чал.; 1884 год — 1482 чал.Chlebowski B., Kuczyński K. Mokobody // S. 620. XXI стагоддзе: 2011 год — 1677 чал.
Славутасці Касцёл Святой Ядвігі (1792—1818) Могілкі: каталіцкія, іўдзейскія