Масачусецкі ўніверсітэт у Лоўэлі () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўэл у штаце Масачусетс, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта другая па велічыні дзяржаўная ўстанова адукацыі ў штаце. Універсітэт прапануе 120 праграм бакалаўрыяту, 43 магістратуры і 25 праграм аспірантуры, уключаючы нацыянальна прызнаныя праграмы ў галіне машынабудавання, крымінальнага правасуддзя, адукацыі, музыкі, навукі і тэхналогій і інш. Універсітэт з'яўляецца адным з нямногіх дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах, якія прапануюць акрэдытаваныя ступені бакалаўра ў галіне метэаралогіі, тэхналогіі гуказапісу, ядзернай тэхнікі і вытворчасці пластмас. Гэта быў першы ўніверсітэт у ЗША, які прапанаваў атрымаць акадэмічную ступень у галіне музычнай адукацыі.
Структура Школа бізнесу Каледж інжынерыі Каледж прыгожых мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук Каледж навук аб здароўі Каледж дакладных навук Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Масачусетс
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса