Ваенна-марская акадэмія ЗША () — федэральная спецялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Анапаліс у штаце Мэрыленд, ЗША.
Акадэмія заснавана 10 кастрычніка 1845 года падчас знаходжання Джорджа Бэнкрафта на пасадзе ваенна-марскога міністра ЗША. Ваенна-марская акадэмія ў Анапалісе з'яўляецца другой найстарэйшай з пяці спецыялізаваных федэральных акадэмій ЗША, і навучае мічманаў для службы ў афіцэрскім корпусе Ваенна-марскіх сілах ЗША і Корпусе марской пяхоты ЗША.
Кампус плошчай 137 га размешчаны на былой тэрыторыі форта Северн пры ўпадзенні ракі Северн у Чэсапікскі заліў у 53 км на ўсход ад Вашынгтона і ў 42 км на паўднёвы ўсход ад Балтымара. Увесь кампус з'яўляецца нацыянальнай гістарычнай славутасцю і месцам знаходжання многіх гістарычных будынкаў і помнікаў.
Акадэмія прыйшла на змену Ваенна-марской акадэміі ў Філадэльфіі, якая з'яўлялася першай ваенна-марской акадэміяй ЗША з 1838 па 1845 гады.
Знакамітыя выпускнікі Джымі Картэр Джон Сідні Мак-Кейн Альберт Абрахам Майкельсан Роберт Хайнлайн Алан Шэпард Уолтэр Шыра Джэймс Ірвін Джэймс Артур Ловел Томас Стафард Уільям Элісан Андэрс Чарлз Дзюк Брус Мак-Кандлес
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэрыленд
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда