Альберт Брус Джэксан (; 14 лютага 1876, Ньюберы, Беркшыр — 14 студзеня 1947, К’ю, Рычманд-апан-Тэмс) — брытанскі батанік, дэндролаг і міколаг.
Біяграфія Альберт Брус Джэксан нарадзіўся ў горадзе Ньюберы 14 лютага 1876 года. З 1907 па 1910 год быў асістэнтам у Каралеўскіх батанічных садах К’ю. З 1910 па 1932 год Альберт Брус Джэксан працаваў у Імператарскім інстытуце ў Лондане. З 1932 па 1947 год ён быў спецыялістам па іглічных раслінах у Брытанскім музеі. Памёр Альберт Брус Джэксан 14 студзеня 1947 года.
Навуковая дзейнасць Альберт Брус Джэксан спецыялізаваўся на мохападобных, на насенных раслінах і на мікалогіі.
Навуковыя працы
Catalogue of Hardy Trees and Shurbs Growing in the Grounds of Syon House. 1910. A Handbook of Coniferae with William Dallimore. 1923. Identification of Conifers. 1946.
Літаратура
Ray Desmond (1994). Dictionary of British and Irish Botanists and Horticulturists includins Plant Collectors, Flower Painters and Garden Designers. Taylor & Francis and The Natural History Museum (Лондан).
Катэгорыя:Міколагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі