Шырма (ад «абарона») — элемент інтэр’ера, невялікая партатыўная перагародка, якая аддзяляе частку пакоя, напрыклад для пераапранання. Першыя перагародкі-шырмы з’явіліся ў Кітаі.

Выкарыстоўваюцца ў інтэр’еры спальняў, гардэробных, дзіцячых пакояў, кватэр-студыйШирма для комнаты: практичное декоративное украшение интерьера. Можа выкарыстоўвацца, каб разбіваць прастору пакоя на два не цалкам ізаляваных — напрыклад, аддзяляць кухню ад сталовай або гардэроб у складзе спальні.

У мастацтве Японіі і Кітая шырма таксама была папулярнай паверхняй для малявання.

Шырмы выкарыстоўваюцца таксама ў тэатры лялек, за імі хаваюцца акцёры-лялькаводы.

Звычайна шырма мае складальную канструкцыю і вышыню, прыкладна роўную ці крыху меншую за рост чалавека.

Існуюць і ўтылітарныя шырмы, напрыклад, медыцынскія, неабходныя для аснашчэння медыцынскіх устаноў. Медыцынскія шырмы выпускаюцца з рознай колькасцю секцый: ад адной да трох. Медыцынскія шырмы вырабляюцца з тканіны або з пластыку.

Літаратура

Ширма // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 647—648. — 890 с. Николаева Н. С. Ширма — вещь и картина // Вещь в японской культуре. М.: Вост. лит., 2003, с. 169—184

Катэгорыя:Інтэр’ер