Хілдсберг () — горад у акрузе Санома, штат Каліфорнія. Насельніцтва — 11 254 чалавекі (перапіс 2010 года). Камерцыйны цэнтр поўначы акругі Санома, а таксама вінаробны рэгіён Паўночнай Каліфорніі. У сучасным Хілдсбергу ёсць гістарычныя помнікі 19 стагоддзя.

Гісторыя Першыя паселішчы на месцы сучаснага Хілдсберга былі пабудаваны індзейскім народам пад ля ракі Рашэн-Рывер. Першыя еўрапейскія паселішчы на гэтай мясцовасці з’явіліся ў сярэдзіне 19 стагоддзя, калі ў 1836 годзе было створана англа-амерыканскае паселішча каля ракі Рашэн-Рывер. У 1857 годзе прадпрымальнік Харман Хілд набыў ранча Сатауэм, якое было перайменавана ў Хілдсберг. У 1867 г. паселішча атрымала статус горада.

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі