Туэнтынайн-Палмс ( — «Дваццаць дзевяць пальмаў») — горад у акрузе Сан-Бернардына, штат Каліфорнія, ЗША. Туэнтынайн-Палмс размешчаны ў паўднёвай частцы Каліфорніі ў пустыні Махавэ. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора - 605-610 метраў. Каля горада размешчана ваенная база Туэнтынайн-Палмс (з 1952 года), на якой базуецца цэнтр кіравання баявымі дзеяннямі наземных войскаў і авіяцыі марской пяхоты.
Максімальная зафіксаваная тэмпература ў горадзе была 11 ліпеня 1961 года і склала 48 °С.
Катэгорыя:Гарады Каліфорніі