Леканора (Lecanora) — род накіпных лішайнікаў сямейства .
Апісанне Слаявіна аднастайна накіпная, гладкая, зярністая або бародаўкавая, суцэльная або арэаляваная да рассеянага ў выглядзе асобных грудкоў або лускавінак, нярэдка непрыкметнае. Расце на розных субстратах; прымацоўваецца да субстрату гіфамі падслаявіны або асяродкавага пласта. Слаявіна гетэрамерная. Верхні коркавы пласт звычайна добра развіты.Апатэцыі сядзячыя, з плоскім або выпуклым, рэдка злёгку ўвагнутым дыскам, звычайна акружанымі слаявінавым краем, нярэдка пазней знікаючым. Часам вакол дыска, акрамя слаявінавага, утвараецца і ўласны край. Гіпатэцый бескаляровы або слаба афарбаваны. Сумка з 8 (рэдка 16-32) спорамі. Споры аднаклетачныя, бясколерныя, ці амаль верацёнападобныя, прамыя, з тонкай абалонкай. Пікнаканідыі ніткападобныя, прамыя або выгнутыя.
Фотабіёнт — водарасці роду .
Віды хімічна разнастайныя і ўтрымліваюць многія другасныя метабаліты.
Пашырэнне Каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных у абодвух паўшар’ях. Багата прадстаўнікоў роду ва ўмераных рэгіёнах Галарктыкі. Лішайнікі развіваюцца на кары дрэў, камяністым субстраце, драўніне, імхах, раслінных рэштках, радзей на глебе. У Беларусі часта сустракаюцца: , , , , , .
Класіфікацыя Паводле базы даных Catalogue of Life род ахоплівае 309 відаў. Некаторыя вядомыя віды:
Зноскі
Літаратура
Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Наука, 1971. — Т. 1. Петрузариевые, Леканоровые, Пармелиевые. — С. 72. — 412 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Леканаральныя