Каро́сцінка — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Убарць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 33,8 км. Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад аграгарадка Дуброва, вусце за 3 км на поўнач ад вёскі Убарцкая Рудня. Рэчышча на працягу 21 км угару ад вусця каналізаванае. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. Ніжэй вёскі Новае Палессе ў басейне ракі сетка меліярацыйных каналаў і вадасховішчы (у тым ліку, Новапалескае — С. 360.).

Літаратура

 — С. 90.

Катэгорыя:Рэкі Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Убарці