Сло́німскі паве́т () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польшчы і БССР у 1920—1940 гадах. Цэнтр — горад Слонім.

Гісторыя

Былы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1915 года тэрыторыя павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель.

12 снежня 1920 года Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый гміны Ружана, Косаў, Боркі і Пескі перададзены ў склад новаўтворанага Косаўскага паветаDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 45.

Афіцыйна тэрыторыя Слонімскага павета адышла да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года.

З 4 лютага 1921 года павет увайшоў у склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства.

У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны. Яго тэрыторыя падзелена паміж Быценскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім і Слонімскім раёнамі.

Гміны Быцень22 студзеня 1926 г. частка гміны перададзена ў склад Баранавіцкага павета () Дабрамысль22 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Баранавіцкага павета () Дварэц22 студзеня 1926 г. перададзена ў склад Навагрудскага павета () Дзераўная Дзярэчын Жыровіцы Здзецел Казлоўшчына Кастровічы Курылавічы Мар’янская Міжэвічы Моўчадзь ПацаўшчынаСкасавана 22 студзеня 1926 г., яе тэрыторыя перададзены ў склад гмін Казлоўшчына, Здзецел Навагрудскага павета і гміны Беліца Лідскага павета () Раготна Старая Весь (Старое Сяло) Чамяры Шыдловічы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Слоніма