Клас Лестандэр (швед. Klas Lestander; , Ар’еплуг — , там жа) — шведскі біятланіст, першы алімпійскі чэмпіён па біятлоне.

Біяграфія Нарадзіўся 18 красавіка 1931 года на поўначы Швецыі ў сям’і паляўнічага. У канцы 1950-х гадоў пачаў займацца біятлонам і свае паляўнічыя навыкі выкарыстаў для заваявання алімпійскага медаля.

Ён ніколі не быў выдатным лыжнікам. У алімпійскай індывідуальнай гонцы паказаў толькі 15-ы ход і саступіў амаль пяць хвілін ходам бронзаваму прызёру тых Гульняў Аляксандру Прывалаву. Аднак тады правілы біятлону адрозніваліся ад сучасных. Стральба вялася з баявой зброі на чатырох розных рубяжах, прычым на апошнім абавязкова са становішча стоячы. Кожная прамашка каралася не адной, а дзвюма хвілінамі штрафу — гэта і стала ключом да поспеху шведа.

Клас Лестандэр, заваяваўшы залаты медаль на зімовай Алімпіядзе 1960 года, стаў першым у гісторыі алімпійскім чэмпіёнам па біятлоне. Да 2010 года заставаўся адзіным шведам, які заваяваў залаты медаль у біятлоне на Алімпійскіх гульнях сярод мужчын. Яго па праве лічаць заснавальнікам легендарнага клуба «Зеро», куды ўваходзяць ужо 65 спартсменаў, якія перамагалі на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях з бездакорнай стральбой. На зімовай Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы праз паўстагоддзя яго поспех паўтарыў суайчыннік Б’ёрн Феры, узяўшы золата.

У неафіцыйнай эстафетнай гонцы 3×7,5 км на чэмпіянаце свету 1961 года Клас Лестандэр заняў трэцяе месца ў складзе зборнай Швецыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па біятлоне Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года