Magento (Маджэнта) — платформа электроннай камерцыі () з адкрытым зыходным кодам, распрацаваная на PHP.
Magento — адна з папулярных платформ электроннай камерцыі. На платформе створана больш за 150 000 інтэрнэт-крам. Код платформы быў спампаваны больш за 2,5 мільёна разоў, і ў 2019 годзе праз сістэмы на базе Magento было прададзена тавараў на 155 мільярдаў долараў. Створана больш за 2 000 пашырэнняў для Magento, супольнасць праекта налічвае каля 375 000 удзельнікаў. Па стане на красавік 2021 года Magento займае 2,32 % долі рынку сусветных платформаў электроннай камерцыі.
Magento выкарыстоўвае MySQL або MariaDB, вэб-фрэймворкі Laminas (раней вядомы як Zend Framework) і Symfony. У Magento прымяняюцца канвенцыі аб'ектна-арыентаванага праграмавання і архітэктуры мадэль-від-кантролер ().
Гісторыя Першы публічны рэліз — сакавік 2008 года. У чэрвені 2011 года кампанія была набыта кампаніяй eBay Inc. і прададзена ў 2015 годзе прыватнай інвестыцыйнай кампаніі Permira.
На люты 2013 года, паводле звестак Alexa, Magento — самая папулярная сістэма кіравання Інтэрнэт-крамамі ў свеце.
У студзені 2017 года Magento атрымала чарговыя 250 млн долараў інвестыцый для развіцця на растучых азіяцкіх рынках электроннага гандлю.
У траўні 2018 кампанія Magento Inc. была набыта Adobe Inc за 1,68 мільярда долараў. Кампанія Adobe прыняла рашэнне закрыць кіеўскі офіс, у якім працавала больш за 100 чалавек, і засяродзіць распрацоўку ў ЗША.
Канферэнцыі і сертыфікацыя Magento праводзіць сваю ўласную штогадовую канферэнцыю. Першае мерапрыемства было праведзена ў Лос-Анджэлесе ў 2011 годзе.
Станам на 2019 год у каталогу Magento зарэгістравана больш за 3800 сертыфікаваных распрацоўшчыкаў, і гэты лік расце.
Спасылкі
Дэма-магазін Magento Зыходны код Magento Open Source на GitHub