Ілья Якаўлевіч Судако́ў (; — ) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935)Илья Судаков // КИНО-ТЕАТР.Ру, Народны артыст РСФСР (1938), двойчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1942, 1951).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Растоўка Ніжнеламоўскага павета Пензенскай губерніНародный артист РФ, Лауреат Сталинских премий Илья Яковлевич Судаков // Сайт МХАТа (зараз у Каменскім раёне Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1905—1909 гадах вучыўся ў Пензенскай духоўнай семінарыі, дзе быў адным з лідараў нелегальнага руху і ў 1909 годзе быў арыштаваны, у 1911—1914 гадах знаходзіўся ў ссылцы ў Канскім павеце Енісейскай губерні. У 1914—1916 гадах вучыўся ў на гісторыка-філалагічным факультэце Народнага ўніверсітэта А. Л. Шаняўскага і школе артыстаў Маскоўскага Мастацкага тэатра, у 2-ю Студыю якога быў прыняты ў 1916 годзе акцёрам і рэжысёрам. У 1916—1918 гадах праходзіў службу ў арміі. З 1919 года выконваў невялікія ролі ў спектаклях Маскоўскага Мастацкага тэатра, а з 1924 года акцёр і рэжысёр у ім. У 1933 годзе І. Я. Судакоў узначаліў Маскоўскі тэатр рабочай моладзі (ТРАМ), працягваючы ставіць спектаклі і ў Мастацкім тэатры. У 1937 годзе быў прызначаны галоўным рэжысёрам і мастацкім кіраўніком Малога тэатра, які ўзначальваў да 1944 года. У 1944—1946 гадах кіраваў Тэатрам-студыяй кінаакцёра, у 1946 годзе вярнуўся ў Маскоўскі Мастацкі тэатр, дзе працаваў да 1948 года. У 1948—1952 гадах узначальваў Цэнтральны тэатр транспарту.
У 1952—1953 гадах І. Я. Судакоў галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. Адначасова з працай ў тэатрах у 1930—1956 гадах выкладаў у Дзяржаўным інстытуце мастацтва, з 1941 года — прафесар. У 1957 годзе І. Судакоў быў прызначаны галоўным рэжысёрам Маскоўскага драматычнага тэатра (цяпер Тэатр на Малай Броннай), аднак працаваў у ім мала часу з-за хваробы.
Памёр Ілья Якаўлевіч Судакоў 1 верасня 1969 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Творчасць У сваёй працы І. Я. Судакоў імкнуўся да псіхалагічных і сацыяльных матывіровак дзеянняў і ўчынкаў герояў. Яго спектаклі адрозніваліся драматызмам, яркасцю мізансцэн, маляўнічасцю масавых сцэн і уменнем выяўляць на сцэне драматызм палажэнняў.
Сярод пастановак: «Дні Ткрбіных» М. Булгакава (1926, мастацкі кіраўнік К. Станіслаўскі), «Браяпоезд 14—69» (1927, разам з Н. Літоўцавай і пад мастацкім кіраўніцтвам К. Станіслаўскага), «Атэла» У. Шэкспіра (1930), «Страх» А. Афінагенава (1931), «Граза» А. Астроўскага (1934, разам з У. Неміровічам-Данчанкам), «Платон Крэчат» А. Карнейчука (1935), «Як гартавалася сталь» паводле рамана М. Астроўскага (1937), «Урыэль Акоста» К. Гуцкага (1940), «Варвары» М. Горкага (1941, разам з К. Зубавым), «У стэпах Украіны» А. Карнейчука (1941, Сталінская прэмія), «Фронт» А. Карнейчка (1942), «Нашэсце» Л. Лявонава (1943), «Дзядзя Ваня» А. П. Чэхава (1947, разам з М. Кедравым і Н. Літоўцавай), «Хлеб наш надзённы» М. Вірты (1948) і інш.
У Тэатры імя Янкі Купалы паставіў спектаклі «Шчасце паэта» В. Віткі (1952, разам з П. Сушко), «Залп Аўроры» («Кастрычнік») М. Бальшынцова і М. Чыяўрэлі (1952).
Сярод тэатральных роляў: Васька Попел («На дне» М. Горкага, 1919), князі Турэнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога, 1924), прафесар Захараў («Страх» А. Афінагенава, 1932), Кулігін («Граза» А. Астроўскага, 1936) і інш.
Таксама І. Судакоў здымаўся ў кіно. Выканаў ролі: Д. І. Мендзялееў («Аляксандр Папоў», 1949 і «Жукоўскі», 1950), Іахім Піна («Змова асуджаных», 1950, Сталінская прэмія за выкананне ролі).
Аўтар мемуараў «Прощальный взгляд на мою жизнь в труде и борьбе» (1962)Смелянский А. М. Михаил Булгаков в Художественном театре. — М.: Искусство, 1986. — 384 с., л. ил..
Крыніцы
Літаратура
Судако́в Илья Яковлевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1122—1123. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.
Спасылкі Судаков Илья Яковлевич на сайте проекта «Театральные архивы России и русского зарубежья» // Государственный центральный театральный музей имени А. А. Бахрушина Судаков Илья Яковлевич // Сайт Пензенскай епархіі Илья Яковлеквич Судаков // Маскоўскі дзяржаўны тэатр «„Ленком“ Марка Захарава» Судаков Илья Яковлевич // Сайт Дзяржаўнага акадэмічнага Малога тэатра Расіі И. Соловьёва Народный артист РФ, Лауреат Сталинских премий Илья Яковлевич Судаков // Сайт Маскоўскага Мастацкага тэатра імя А. П. Чэхава Личный фонд Судаков Илья Яковлевича, режиссёра и актёра, заслуженного деятеля искусств и народного артиста РСФСР (1890—1969) // Государственный архив Пензенской области Илья Судаков // КИНО-ТЕАТР.Ру
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Акцёры і актрысы Маскоўскага Мастацкага тэатра