З 1968 года Сьера-Леонэ кіравалася Усенародным кангрэсам, які пасля канстытуцыйнага рэферэндуму 1978 года Bangura, Joseph J.; Mustapha, Marda (2016-04-29). Democratization and Human Security in Postwar Sierra Leone. Palgrave Macmillan US. p. 22. ISBN 9781137486745. стаў адзінай законнай партыяй.

У сакавіку 1991 года краіна пагрузілася ў грамадзянскую вайну. Супраць уладаў выступіла групоўка «Аб’яднаны рэвалюцыйны фронт». Урадавыя часці адчувалі праблемы з забеспячэннем і харчаваннем. Некаторыя вайскоўцы скардзіліся на затрымку заробку. Капітан Валянцін Страсер, будучы лідар змоўшчыкаў, на свае вочы бачыў у якім стане знаходзілася армія. Больш за тое, у афіцэра была асабістая крыўда на камандаванне, якое аднойчы адмовілася вывозіць параненага яго ў тыл.

29 красавіка 1992 года Страсер і іншыя малодшыя афіцэры арганізавалі дзяржаўны пераварот. Узброеная калона змоўшчыкаў уварвалася ў Фрытаўн, сталіцу краіны, і захапілі Дзяржаўны дом, дзе размяшчаўся офіс прэзідэнта Джозефа Сайду Мома. Прыхільнікі дзейнага рэжыму ненадоўга адбілі будынак, але пазней ён зноў трапіў у рукі мяцежнікаў. Неўзабаве змоўшчыкі знайшлі Мома і адправілі ў выгнанне на верталёце ў Гвінею.

Новае кіраўніцтва забараніла ўсе палітычныя партыі і сфармавала Нацыянальны часовы кіруючы савет. Парламент быў распушчаны.

Джозеф Апала, амерыканскі гісторык, які правёў большую частку свайго дарослага жыцця ў Сьера-Леонэ, прыхільнікі Страсера паслалі да амерыканскіх дыпламатаў, каб даведацца, ці прызнаюць ЗША новы ўрад. Пасол Джоні Янг заявіў, што хоць звычайна амерыканцы не прызнавалі рэжымы, якія прыйшлі да ўлады гвалтоўным шляхам, але ў гэтым выпадку будзе зроблена выключэнне з-за адчайнага становішча краіны, а таксама таму, што Мома не быў абраны дэмакратычным шляхам.

Заўвагі

Спасылкі Abstract of "The Military and Civil Society in Sierra Leone: The 1992 Military Coup d'Etat" by C Magbaily Fyle in African Development (full article available with JSTOR login)

Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Красавік 1992 года Катэгорыя:Падзеі 29 красавіка Катэгорыя:Гісторыя Сьера-Леонэ Катэгорыя:Канфлікты 1992 года