Цяа Вэйюэ () — кітайскі дзяржаўны дзеяч па кіраванні водным транспартам, інжжынер і вынаходнік часоў дынастыі Сун.

Біяграфія Працаваў у горадзе Хуайнань ў Кітай, дзе ў 984 годзе вынайшаў карабельны шлюзLiam James D’Arcy-Brown: Emperor’s River: Travels to the Heart of a Resurgent China, London, 2010, ISBN 978-1-90370-70-3. Да таго часу праблема перападу вышынь ўздоўж Вялікага канала і іншых каналаў у Кітаі вырашалася з дапамогай гідразліваў або пандусаў з .

Судны, якія ў кітайцаў былі амаль пласкадоннымі і не мелі кіляў, маглі пераадольваць рознаўзроўневыя адрэзкі каналаў толькі поцягам праз адмысловыя гідразлівы, што ўсталёўваліся для рэгулявання ўзроўняў воднага струменя і рабіліся ў выглядзе плыўных скатаў. Лодкі перацягваліся праз іх поцягам па рэйках з дапамогай вяровак, якія цягнуліся валамі або людзьмі, часам выкарыстоўвалася адмысловая цягальная Строительство . На грэбні скату лодку моцна падтрасала, і часта яна пашкоджвалася. Збожжа з лодкі магло прасыпацца і быць разрабавана. Часта такія паломкі здзяйсняліся наўмысна службоўцамі канала. У выпадку засухі частка гідразліваў не працавала.

Цяа Вэйюэ вырашыў спыніць гэтую практыку, пазбавіўшыся ад гідразліваў. Збудаваны ім першы водапад’ёмны шлюз прадстаўляў сабой прамалінейны ўчастак даўжынёй 76 метраў, які быў абмежаваны з двух бакоў варотамі, вырабленымі з драўляных брусоў, якія перамяшчаліся вертыкальна. Берагі шлюза былі ўмацаваныя, а над ім размяшчаўся навесКак это работает? | Cудоходный шлюз .

Калі вароты паднімаліся, узровень вады ў шлюзе паслядоўна прыстасоўваўся да ўзроўню над або пад шлюзам. Розніца вышынь, якая магла быць пераадолена з дапамогай гэтай шлюзавай сістэмы, была каля 1,5 метраў.

Да пачатку XII стагоддзя больш за 500 км Вялікага канала былі абсталяваны шлюзамі. У Еўропе першы шлюз быў пабудаваны ў Нідэрландах у 1373 годзе.

Катэгорыя:Інжынеры Кітая Катэгорыя:Інжынеры Катэгорыя:Вынаходнікі Катэгорыя:Постаці Кітая