Бізнес-анёл () — прыватны венчурны інвестар, які дае фінансавую і экспертную падтрымку кампаніям на ранніх этапах развіцця. Christine K. Volkmann, Kim Oliver Tokarski, Marc Grünhagen, 2010, p. 297

Гістарычна бізнес-анёлы з’яўляюцца асноўнай крыніцай фінансавання новых кампаній з патэнцыялам хуткага росту. Яны дапамагаюць стартапам пераадолець этап, калі аб’ём неабходных для развіцця рэсурсаў перавышае магчымасці заснавальнікаў, але недастаткова вялікі, каб зацікавіць інвестыцыйны фонд. Mark Van Osnabrugge, Robert J. Robinson. Angel Investing: Matching Startup Funds with Startup Companies — The Guide for Entrepreneurs and Individual Investors. — San-Francisco: John Wiley & Sons, 2000. — С. 40—41. — 448 с. — ISBN 0-7879-5202-8

Бізнес-анёлы інвестуюць у кампаніі наўпрост і аперуюць уласным капіталам. Анёл можа інвеставаць не толькі ў гатовы праект, але і ў ідэю, што немагчыма для інстытуцыйнага інвестара. Анатолий Чаусский. Как привлечь зарубежные инвестиции. — М.: Альпина Паблишер, 2010. — С. 16. — 143 с. — ISBN 978-5-9614-1349-5 У партфелі бізнес-анёла невялікія інвестыцыі пераважаюць па колькасці і сумарным аб’ёме. Выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца «суперанёлы», якія аперуюць капіталам сувымерным з рэсурсамі венчурных фондаў. Часцяком анёлы інвестуюць сумесна, аб’ядноўваючы рэсурсы і скарачаючы індывідуальныя рызыкі. Па даных праведзенага ў 2009 годзе даследавання рынку анёльскіх інвестыцый Вялікабрытаніі, такія здзелкі склалі больш за 80 % здзелак за год. Christine K. Volkmann, Kim Oliver Tokarski, Marc Grünhagen, 2010, p. 297—299

Сацыялагічныя даследаванні паказваюць на сталасць партрэта сярэднестатыстычнага бізнес-анёла: гэта мужчына з універсітэцкай адукацыяй ва ўзросце ад 45 да 65 гадоў, з прадпрымальніцкім або кіраўніцкім вопытам. Анёлаў характарызуе цікавасць да бізнэсу, і сярод іх рэдка сустракаюцца навукоўцы або спецыялісты, не звязаныя з кіраваннем. Colin M. Mason, 2011, p. 3

Лічыцца, што бізнес-анёлы больш ахвотна падтрымліваюць праекты, у якіх могуць прымяніць уласны вопыт. Асабістая ўцягнутасць і экспертныя веды — прынцыповае адрозненне бізнес-анёлаў ад іншых прыватных інвестараў. Сярод актыўных бізнес-анёлаў шмат прадпрымальнікаў, якія прыцягвалі знешняе фінансаванне ва ўласныя праекты

Крыніцы

Катэгорыя:Бізнес Катэгорыя:Інвестыцыі