Наньсыху () — найбуйнейшы прэснаводны вадаём Паўночнага Кітая. Ён працягнуўся на 120 км з поўначы на поўдзень і на 25 км з захаду на ўсход, і мае плошчу 1266 км².

Вадаём Наньсыху размешчаны на мяжы правінцый Шаньдун і Цзянсу, і са старажытных часоў адыгрывае вельмі важную ролю ў эканоміцы краіны, бо праз яго праходзіць Вялікі канал Кітая. Наньсыху першапачаткова складаўся з чатырох асобных азёр:

Вэйшаньху () Душаньху () Наньянху () Чжааянху ()

У 1960-х гадах у выніку меліярацыйных работ чатыры асобных возера сталі адзіным вадаёмам.

Катэгорыя:Азёры Кітая Катэгорыя:Цзянсу Катэгорыя:Шаньдун