Ван Даа (; 276 — 7 верасня 339) — дзяржаўны і палітычны дзеяч часоў Усходняй Цзінь.

Біяграфія Паходзіў з паўночнага арыстакратычнага клана Ван, вядомага з VIII стагоддзя да н.э. сын Ван Цая, цзы Цзыцю. Нарадзіўся ў 276 годзе. Пасля атрымання адпаведнай адукацыі паступіў на службу да , князя Дунхая, які атрымаў перамогу ў і ў 309 годзе стаў рэгентам імперыі. У той жа час Ван Даа зблізіўся з , князем Ланье. Дапамог апошняму сфармаваць эфектыўную адміністрацыю ў сваім валоданні, прыцягваючы прафесійных і добрасумленных чыноўнікаў.

З 311 года падштурхнуў Сыма Жуя пачаць барацьбу за ўладу, інтрыгуючы супраць імператара і , князя Наньяна. У рэшце рэшт у 317 годзе Ван Даа дамогся аб’явы Сыма Жуя імператарам і прызнання яго знаццю імперыі. На дзяку атрымаў пасаду сыту (сузіральніка маралі).

У 322 годзе захоўваў нейтралітэт падчас бунту супраць імператара, больш клапаціўся пра захаванне жыцця членаў клана Ван. Заставаўся на сваёй пасадзе да 323 года. 324 года падчас бунту Ван Дуня супраць новага імператара дапамог апошняму здушыць ваеннае выступленне. У падзяку 325 года паміраючы імператар прызначыў Ван Даа ў склад рэгенцкага савета пры малалетнім сыне .

Уступіў у супрацьстаянне з іншымі членамі рэгенцкага савета — , князем Сіян, і арыстакратам . У 327 годзе ў выніку бунту ваеннага ўладу забраў апошні, але адзіным рэгентам быў прызначаны Ван Даа. Паступова апошні пачаў інтрыгаваць супраць клана Су, што ў канчатковым выніку прывяло да ўзброенага супрацьстаяння кланаў Юй і Ван з аднаго боку і клана Су. У гэтай барацьбе 329 года Су Цзун загінуў.

У далейшым фактычная ўлада ў імперыі засяродзілася ў Ван Даа і Юй Ляна. Пасля смерці 339 года Ван Даа ўлада ў дзяржаве перайшла да клану Юй.

Літаратура

Book of Jin, vol. 65 de Crespigny, Rafe. The Three Kingdoms and Western Jin: A History of China in the Third Century AD. Archived from the original. on 13 August 2012

Катэгорыя:Рэгенты Катэгорыя:Постаці Кітая