Паўночна-Фларыдскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэксанвіл, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1965 годзе і пачаў заняткі ў 1972 годзе. Яго кампус займае 1300 акраў прыроднага запаведніка ў паўднёвай частцы Джэксанвіля. Большасць студэнтаў пражывае за межамі кампуса. Ва ўніверсітэце больш за 200 клубаў і арганізацый для студэнтаў, а таксама актыўнае студэнцкае самакіраванне. Па стане на восень 2020 года ўніверсітэт налічвае 679 выкладчыкаў, 604 з якіх працуюць ва ўніверсітэце па асноўным месцы працы. Суадносіны выкладчыкаў і студэнтаў складаюць 1:19.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і будаўніцтва Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж здароўя Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды