Дзень хрышчэння Кіеўскай Русі — Украіны () — нацыянальная памятная дата ва Украіне ў гонар хрышчэння Русі, якая штогод адзначаецца 15 ліпеня — у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Гісторыя Дзяржаўнае свята ўстаноўлена ва Украіне ў рамках святкавання 1020-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ад 25 ліпеня 2008 года № 668/2008 «Аб Дні Хрышчэнне Кіеўскай Русі — Украіны"Указ Президента України від 25.07.2008 № 668/2008 «Про День хрещення Київської Русі — України».

28 ліпеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб пераносе даты святкавання з 28 ліпеня на 15 ліпеня. Змены ўнесены ў сувязі з пераходам Праваслаўнай царквы Украіны і Украінскай грэка-каталіцкай царквы на новаюліянскі каляндар.

Гл. таксама

Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939 – 1945 Дзень Еўропы Дзень Канстытуцыі Украіны Дзень незалежнасці Украіны Дзень абаронцаў Украіны

Зноскі

Катэгорыя:Святы Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:Святы 15 ліпеня Катэгорыя:Святы паводле алфавіта