Баку́навічы — былая вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вепрынскага сельсавета.
Геаграфія За 1,5 км на ўсход ад былой вёскі знаходзіцца Бакунавіцкае радовішча мелу, пластавы паклад турон-каньякскага ўзросту (мелавая сістэма).
Гісторыя Вёска і фальварак Бакунавічы ў пачатку XX ст. належалі да Старынскай воласці Чэрыкаўскага павета Расійскай імперыі.
У час нацысцкай акупацыі 7 лістапада 1942 года здзейснена карная аперацыя, было спалена 95 дамоў і забіта 32 чалавекіВогненныя вёскі. Нельга забыць — Звязда.
Пасля Чарнобыльскай катастрофы аднесена да зоны першачарговага адсялення. Быў адселены 281 чал.Галасы адселеных вёсак — ethno.by
Да 30 красавіка 1992 года ўваходзіла ў склад Ушакоўскага сельсавета.
У 1998 годзе скасавана.
Вядомыя асобы Іван Кузьміч Сіўцоў (1922—1959) — беларускі пісьменнік.
Зноскі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна