Der er et yndigt land () — нацыянальны гімн Даніі.
Звычайна выкарыстоўваецца кароткая версія гімна: першая страфа і тры апошніх радка трэцяй страфы, затым паўтор апошніх радкоў гэтых строф.
Тэкст створаны Адамам Аехленшлегерам у 1819 годзе ў рамках конкурсу на напісанне нацыянальнага гімна. За аснову ўзяты геральдычны дэвіз «Ille terrarum mihi praeter omnes angulus ridet» (). У першапачатковым варыянце гімна было дванаццаць строф, але пазнейшыя версіі ўтрымоўвалі толькі першую, трэцюю, пятую і дванаццатую строфы.
Музыка была складзеная Х. Е. Кроерам у 1835 годзе.
Акрамя нацыянальнага гімну Даніі існуе каралеўскі гімн «Kong Christian stod ved højen mast», які выконваецца ў выпадку прысутнасці членаў каралеўскай сям'і.
Тэкст гімна
Арыгінал:
«Der er et yndigt land»
Der er et yndigt land Det står med brede bøge Nær salten østerstrand Nær salten østerstrand
Det bugter sig i bakkedal Det hedder gamle Danmark Og det er Frejas sal Og det er Frejas sal
Vort gamle Danmark skal bestå Så længe bøgen spejler Sin top i bølgen blå Sin top i bølgen blåПераклад на беларускую мову:
«Ёсць цудоўны край»
Ёсць цудоўны край Што вольна распасціраецца букамі Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа Уздоўж салёнага ўсходняга ўзбярэжжа
Пераходзячы ў пагоркі Яго клічуць старая Данія Так, гэта і ёсць мясціна Фрэі Так, гэта і ёсць мясціна Фрэі
Наша старая Данія, існуй Пакуль букі адлюстроўваюцца Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі Сваімі вяршынямі ў сінія хвалі.
Музыка гімна Каралеўскі гімн. Музыка (без слоў) Нацыянальны гімн. Музыка (без слоў) Нацыянальны гімн. MIDI файл
Данія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Даніі