Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт (), таксама Місісіпскі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Старквіл у штаце Місісіпі.
Агульная характарыстыка 28 лютага 1878 года вучэльня была зарэгістравана як Місісіпіскі сельскагаспадарчы і механічны каледж і прыняла першых студэнтаў у 1880 годзе.
Арганізаваны ў 12 акадэмічных каледжаў і школ, універсітэт сёння прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры і павышэння кваліфікацыі. Універсітэт акрэдытаваны для прысуджэння ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
Ва ўніверсітэце 160 будынкаў, а яго тэрыторыя складае каля 17 км², уключаючы фермы, пашы і лясы эксперыментальнай станцыі. Універсітэт таксама валодае дадатковымі 320 км² плошчы па ўсім штаце.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці Каледж архітэктуры і дызайну Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Школа бухгалтарскага ўліку Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Школа хімічнай інжынерыі Каледж лясных рэсурсаў Каледж ветэрынарнай медыцыны Школа навук аб чалавеку Ганаровы каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місісіпі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Місісіпі