Дзяржаўны ўніверсітэт Дэльты () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Кліўленд у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка Назва вучэльні паходзіць ад назвы гісторыка-геаграфічнага рэгіёна — дэльты ракі Місісіпі на паўночным захадзе штата Місісіпі, які звычайна называюць скарочана проста Дэльтай.

Кампус размешчаны на 1,34 км2 у паўночна-заходнім раёне Кліўленда. Каля 30% студэнтаў пражываюць на тэрыторыі кампуса. Университэт прадастаўляе як мужчынскія, так і жаночыя інтэрнаты, а таксама кватэры для сямейных студэнтаў.

Універсітэт прапануе атрыманне 12 ступеняў бакалаўра па 42 спецыяльнасцях. Універсітэт таксама рыхтуе студэнтаў па 8 праграмах для атрымання ступеняў магістра, ступені спецыяліста ў галіне адукацыі і ступені доктара ў галіне педагагічных навук.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыи Школа медсястрынства

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місісіпі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Місісіпі