Алена Усцінаўна Галіневіч, замужам Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (; ) — беларуская дваранка, выкладчыца, мастачка і скульптар Расійскай імперыі і СССР.

Біяграфія

Нарадзілася 1 кастрычніка 1868 года ў КоўнеПортрет Е. И. Голиневич-Шишкиной (Ковенская губерня) у Расійскай імперыі ў сям’і беларускага праваслаўнага двараніна, інжынера і архітэктара Усціна Мікалаевіча Галіневіча (1829—1893) і яго жонкі Вольгі Акімаўны, дачкі тытулярнага саветніка. Належала да беларускага праваслаўнага дваранскага роду Галіневічаў (Галяневічаў), які не меў уласнага дваранскага гербу, бо яшчэ ў канцы XVIII ст. у Расійскай імперыі Галіневічы належалі да святарскага саслоўя.

Пасля заканчэння гімназіі выкладала маляванне. Праз год паступіла ў Санкт-Пецярбургскую малявальную школу Шцігліца. Са школы Шцігліца паступіла ў 1892 г.Портрет Е. И. Голиневич-Шишкиной Маскоўскае вучылішча жывапісу, дзе займалася на малявальным аддзяленні ў Ісака Ілліча ЛевітанаДобровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.В. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227., а пасля ў скульптурнай майстэрні Сяргея Міхайлавіча ВалнухінаДобровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.В. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.. Там была таксама вучаніцай і блізкай сяброўкай Ганны Сямёнаўны Галубкінай, скульптаршыДобровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.. Пасля заканчэння навучання ў вучылішчы ў 1893 г., пераехала ў Парыж (Францыя). Вярнуўшыся з Парыжа, паступіла выкладчыкам скульптуры ў Маскоўскае Строганаўскае вучылішча, дзе прапрацавала 15 гадоў: вучнямі былі скульптары Яўгенія Маісееўна Каварская, Марыямна Іллінічна Стоўпнікава, Рамуальд Рамуальдавіч Ёдка (Іодка)Портрет Е. И. Голиневич-Шишкиной. З 1890-х да 1917 г. працавала ў галіне дробнай пластыкі ў маскоўскім аддзяленні ювелірнай фірмы Фабержэ (Санкт-Пецярбург)Добровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с.Шишкина (Голиневич) Елена Устиновна (Иустиновна). Яе ювелірныя работы не падпісаны, а маюць фірмены знак ФабержэВ. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.. Пісала пейзажныя акварэлі і акварэлі інтэр’ераВ. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227.. Жыхарствавала ў Маскве на вуліцы Арбат дом 35Шишкина (Голиневич) Елена Устиновна (Иустиновна).

Пасля рэвалюці 1917 г. працавала ў мастацкай школе Айседоры ДунканПортрет Е. И. Голиневич-Шишкиной. У жніўні 1918 г. паміж Маскоўскім прафсаюзам скульптараў-мастакоў і аддзелам выяўленчым мастацтве Наркамасветы Расіі быў падпісаны дагавор на выкананне помнікаў у Маскве па ленінскім дэкрэце аб манументальнай прапагандзе. Тады ж складзены канчатковы спіс гэтых помнікаў. Яны былі размеркаваны паміж вядомымі і маладымі майстрамі. Алене Галіневіч-Шышкінай было даручана зваяць скультуру Георгія ПляханаваДобровольский, О. Голубкина. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с..

Была членам маскоўскага мастацкага выставачнага аб’яднання «Аб’яднанае мастацтва» («Объединённое искусство» (ОБИС)), існавалага ў 1925 г. у СССР, і ўдзельніцай выставак. Член Таварыства рускіх скульптараў і ўсіх яго выставак. Была ўдзельніцай выстаўкі «15 год РСЧА»В. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М, 1984. — С. 227..

Была блізкім чалавекам сям’і рускага скульптара Уладзіміра Мікалаевіча Дамагацкага (1876—1939), хроснай маці яго сынаВ. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М. Советский художник, 1984. — С. 227.. Большасць яе твораў захоўваецца ў зборах мастацтва маскоўскага КрамляПортрет Е. И. Голиневич-Шишкиной.

Пасля замужжа мела прозвішча Шышкіна, а сучасная даведачная інфармацыя падае яе імя як Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч.

Дата смерці дакладна невядома, меркавана — 1943 годВ. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М., 1984. — С. 227.).

Вядомыя творы «Чырвоная конніца» («Красная конница»), чарнільны прыбор.

Крыніцы

Літаратура Гербоўнік беларускай шляхты / Нацыянальны цэнтр па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. — Т. 4 : Г / [Дз. Ч. Матвейчык (кіраўнік) і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2016. — 959 с. Добровольский, О. Голубкина / О. Добровольский. — М. : Молодая гвардия, 1990. — 352 с. В. Н. Домогацкий. О скульптуре. Теоретические работы. Исследования, статьи. Письма художника. — М. : Советский художник, 1984. — 368 с. Анциферов, А. А. Портрет Елены Голиневич-Шишкиной работы А. С. Голубкиной / А. А. Анциферов // Третьяковские чтения. 2010—2011. — Москва, 2012. — С. 505—510.

Спасылкі Объединённое искусство (ОБИС) ОБИС Елена Устиновна Шишкина-Голиневич // maslovka.org Елена Устиновна Шишкина-Голиневич // artinvestment.ru

Катэгорыя:Галіневічы Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі МДМПА імя С. Р. Строганава Катэгорыя:Фабержэ Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі Катэгорыя:Скульптары СССР