Аляксандр Уладзіміравіч Грыбко (нар. 21 лістапада 1959, в. Капланцы, Бярэзінскі раён - 29 мая 2022, Брэст) — беларускі географ, спецыяліст у галіне геамарфалогіі і палеагеаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1959 г. у в. Капланцы Бярэзінскага раёнаПайшоў з жыцця сябра БСДП, дацэнт, кандыдат навук Аляксандр Грыбко..

У 1982 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 1987 годзе — аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. У. Ламаносава. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1989 годзе.

З 1988 года працаваў на геаграфічным факультэце БрДУ. У 1993—1996 гадах — загадчык кафедры геаграфіі, у 1996—2006 гадах  — загадчык кафедры фізічнай геаграфіі і аховы прыроды, у 2006-2015 гадах  – дацэнт кафедры фізічнай геаграфіі, у 2015 - 2022 гадах  – дацэнт кафедры геаграфіі і прыродакарыстання Грибко Александр Владимирович. Кандидат географических наук, доцент. Усе дысцыпліны выкладаў па-беларуску.

У 2000—2006 г. — намеснік рэдактара навуковага выдання «Брэсцкі геаграфічны веснік».

Памёр 29 мая 2022 годаПрэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) паведамляе, што раптоўна памёр Аляксандр Уладзіміравіч ГРЫБКО.

Грамадская дзейнасць Актыўна займаўся грамадскай прыродаахоўнай дзейнасцю. У 1999—2013 гадах — старшыня Брэсцкага абласнога аддзела Беларускага геаграфічнага таварыства.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады з 1992 год. Балатаваўся ў Вярхоўны Савет і мясцовыя органы ўлады ў 1990-х гадах. З’яўляўся старшынёй Маскоўскай раённай арганізацыі БСДП г. Брэста. Пасля 2001 года адышоў ад актыўнай палічнай дзейнасці і сканцэнтраваўся на выкладчыцкай і навуковай працы.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца аўтарам (суаўтарам) больш за 70 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку: калектыўных манаграфій — «Антрапагеннае забруджванне навакольнага асяроддзя тэрыторыі Беларусі і Брэсцкай вобласці» (1995), «Асоба ахоўныя прыродныя тэрыторыі Брэсцкай вобласці» (1997), «Potencjalne zagrożenia środowiska w obszarże prżygranicżnym Polski i Białorusi» (2008); калектыўных навучальных дапаможнікаў: «Геаграфія Брэсцкай вобласці» (2002), «Лабараторны практыкум па агульным землязнаўстве» (2010), «Методыка фізіка-геаграфічных даследаванняў» (2011).

З 1995 па 2006 г.г. з’яўляўся кіраўніком 2 дзяржбюджэтных навуковых і 7 гаспадарчых дагаворных навуковых тэм, у тым ліку дзяржбюджэтнай тэмы: «Геаэкалагічная і сацыяльна-эканамічная ацэнка якасці навакольнага асяроддзя адміністрацыйных тэрытарыяльных адзінак Брэсцкай вобласці» (№ дзяржрэгістрацыі 2001513) міжвузаўскай праграмы «Прыродна-гаспадарчыя рэгіёны»).

У 2012—2013 г.г. — кіраўнік сумеснага з Берлінскім універсітэтам імя А. Гумбальта навуковага праекта: «Эаловы рэльеф Брэсцкага Палесся».

Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Геамарфалогія Катэгорыя:Палеагеаграфія