Алабамскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мантгомеры ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Вучэльня была заснавана ў 1867 годзе як нармальная школа. У снежні 1873 года дзяржаўны савет зацвердзіў перадачу права ўласнасці на школу пасля таго, як быў прыняты заканадаўчы акт, які ўпаўнаважваў штат фінансаваць школу. Такім чынам, у 1874 годзе гэты папярэднік універсітэта стаў першай у ЗША навучальнай установай для афраамерыканцаў, якая фінансуецца дзяржавай. З гэтага пачалася гісторыя вучэльні як педагагічнага каледжа.
Структура Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі Каледж навук пра здароўе Каледж свабодных мастацтваў і сацыяльных навук Каледж навук, матэматыкі і тэхналогій Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Аддзел аэракасмічных студый
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы