Клептакацяня Дасці () — хатні кот пароды сноў-шу, які праславіўся сваімі «кацінымі крадзяжамі».
На момант з’яўлення на Познім шоу з Дэвідам Летэрманам () у лютым 2011 года Дасці ўжо выкраў 16 рукавіц для мыцця аўтамабіляў, 7 губак, 213 кухонных ручнікоў, 7 вяхотак, 5 лазневых ручнікоў, 18 адзінак абутку, 73 шкарпэткі, 100 пальчатак, 1 пару рукавічак, 3 фартухі, 40 мячоў, 4 камплекты бялізны, 1 сабачы нашыйнік, 6 гумовых цацак, 1 коўдру, 3 грэлкі для ног, 2 фрысбі, 1 чахол на клюшку для гольфа, 1 ахоўную маску, 2 сеткаватыя мяшкі, 1 мяшок з паветранымі шарамі, 1 пару піжамных штаноў, 8 купальных касцюмаў і 8 розных прадметаў.
Мянушку «Клептакацяня» Дасці атрымаў пасля таго, як прынёс дадому болей за 600 рэчаў з садоў, дзе ён шпацыраваў па начах. Уладальнікі кажуць, што ягоны рэкорд — 11 прадметаў за паход. Аднойчы Дасці знялі на камеру, калі ён нёс дадому бюстгальтар.
Раннія гады Дасці нарадзіўся 20 сакавіка 2006 года ў Сан-Матэа ў Каліфорніі. Джын Чу і Джым Коўлман узялі яго з прытулку Peninsula Humane Society.
У 2008 годзе гаспадары сноў-шу сталі знаходзіць прадметы хатняга ўжытку, якія ім не належалі, у дзіўных месцах і падазраваць, што ў дом іх прыносіць Дасці.
Вядомасць Аператарская група шоу тэлеканала Animal Planet «Котак не любіць не можна» () змагла злавіць Клептакацяня на камеру начного бачання, калі ён прыносіў сваю здабычу.
14 лютага 2011 года Вік Лі з KGO-TV з Сан-Францыска напісаў гісторыю пра ката, а 22 лютага сам Дасці з’явіўся на Познім шоу з Дэвідам Летэрманам.
Значэнне для культуры Дасці браў удзел у шматлікіх грамадскіх мерапрыемствах у раёне заліва Сан-Францыска, а яшчэ быў у многіх нацыянальных і міжнародных СМІ. У траўні 2011 года Клептакацяня стаў галоўнакамандуючым Парада Хатніх Жывёл у Рэдвуд-Сіці, а ў чэрвені Дасці з’явіўся на зборах сродкаў для Peninsula Humane Society, дзе былі выстаўлены на продаж некаторыя непажаданыя рэчы, якія выкраў кот.
У 2011 годзе на DVD выйшаў троххвілінны кароткаметражны фільм «Klepto Kitty» як бонус да мультфільма «Кот у ботах».
Гаспадары Дасці стварылі старонку ў Facebook і публікавалі фатаграфіі рэчаў, якія кот прыносіў дадому.
Катэгорыя:Інтэрнэт-мемы Катэгорыя:Каціныя