Аляксандр Віктаравіч Базанаў (нар. , Казахская ССР) — начальнік Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогій (з 2023).

Біяграфія Нарадзіўся 26 лістапада 1962 года ў Казахскай ССР.

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў прэс-сакратаром Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКГБ Белоруссии освободил топ-менеджеров Velcom, а таксама ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 4 лістапада 2010 года працаваў дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 ліпеня 2014 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку з дзяржаўнай службыУказ Президента Республики Беларусь от 18 июля 2014 года № 355 «Об освобождении А. В. Базанова». Пасля працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Белтэлекам».

Пэўны час працаваў начальнікам упраўлення па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі Адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій.

З 2023 года працуе начальнікам Сакратарыята Назіральнага савета Беларускага парка высокіх тэхналогійРуководство. Секретариат Наблюдательного совета ПВТ.