Сяргей Мацвеевіч Светнік (нар. , Маладзечна, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравога. Майстар спорту СССР. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Бацька беларускіх валейбалістак Анастасіі Светнік і Любові Светнік.
Біяграфія Выступаў за беларускія клубы РТІ (1986—1988, 1990—1993), РТІ-РШВСМ (1997, у Кубку Беларусі), «Гродна-93» (1998), «Аўтазаводзец-Джэнці» (1999, у Кубку Беларусі), «Гомельскія рысі» (1999), РТІ-РВАР (2002/03), «Мінск-БНТУ» (2003/04), АЗАА (2004—2007). Таксама выступаў за клубы Расіі, Літвы, Славакіі, Польшчы, Германіі, у тым ліку за ТКЗ (Таганрог, Расія, 1994/95) 7 сентября 1994 БК СТРОИТЕЛЬ — БК ТАГАНРОГ, «Літкабеліс» (Панявежыс, Літва, 1995/96)SERGEI SVETNIK, «Могул» (Лучанец, Славакія, 1996/97), «Стары Собаль» (Ніжні Тагіл, Расія, 1997)ДВУХДНЕВНОЕ СОЛО РАЙСКОГО В ЕКАТЕРИНБУРГЕ, «Палонію» (Пшэмысль, Польшча, 1998/99), «Кёльн-99» (Кёльн, Германія, 2000/01).
У 1997 годзе падчас чэмпіянату далучыўся да расійскай каманды «Стары Собаль», але ў лістападзе ён пакінуў клуб, бо быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі.
Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2001 гадахSerguei SVETNIK .
У 2010—2014 гадах і ў сакавіку-ліпені 2026 года узначальваў жаночы клуб «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск»Сергей Светник: «У нас строится новая команда», у 2008—2010 гадах, са студзеня 2014 да сакавіка 2026 года і з ліпеня 2026 года — другі трэнер клуба. Быў другім трэнерам жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014.
Дасягненні
У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (2): 1992/1993, 1997/1998. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005/2006, 2006/2007. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 1999. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003.
У якасці трэнера Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (3): 2010/2011, 2012/2013, 2025/2026. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (1): 2011/2012. Уладальнік Кубка Беларусі сярод жанчын (1): 2010.
Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце БК «Мінск» Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com Профіль на сайце eurobasket.com ПОБЕДИТЕЛИ И ПРИЗЁРЫ МУЖСКОГО ЧЕМПИОНАТА СТРАНЫ (ИГРОКИ)
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі БК «Стары Собаль» Катэгорыя:Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск