Мічурынскі () — пасёлак у Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі.

Гісторыя Пасёлак Мічурынскі заснаваны ў 1928 годзе як хутар Гарбачэўскі.

У 1931 годзе (паводле іншых звестак, у 1934 г.) быў утвораны Арджанікідзеградскі прыгарадны саўгас «Чырвоны Кааператар», гэтую ж назву атрымаў і пасёлак цэнтральнай сядзібы гаспадаркі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР 17 снежня 1966 г. пасёлак Чырвоны Кааператар Бранскага раёна перайменаваны ў пасёлак Мічурынскі.

Катэгорыя:Населеныя пункты Бранскай вобласці Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Бранскай вобласці