Biston betularia — від матылёў з сямейства . Найбольш вядомы прыклад індустрыяльнага меланізму.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла — 22-28 мм крылы ў размаху 45-60 мм. Афарбоўка крылаў светла-шэрая з чорнымі кропкамі рознага памеру і хвалістымі папярочнымі палоскамі на пярэдніх і задніх крылах. Цела тоўстае, конусападобнае.
Арэал і месца пражывання Распаўсюджана па ўсёй Еўропе, акрамя паўночных рэгіёнаў, на Каўказе, паўднёвай Сібіры і Далёкім Усходзе.
Сустракаецца ў лясах, садах, звычайная для гарадоў.
Біялогія
Лёт матылькоў у маі-чэрвені. Самкі адкладаюць яйкі купкамі, часцей за ўсё ў шчыліны кары дрэў. Адна самка адкладае 600—2000 яек.
Даўжыня вусеняў 40-50 мм на галаве два вырасты. Афарбоўка вусеняў ад цёмна-зялёнай з чырвонай палоскай на спіне да карычневай і бурай з цёмнай палоскай на спінцы. На 8 і 11 сегментах брушка вялікія белыя бародаўкі. Маюць знешняе падабенства з драўнянымі галінкамі.
Кармавыя расліны вусеняў — , , , , , , і іншыя лісцевыя, а таксама розныя кусты і травы — , ,, .
Акукленне ў глебе. Зімуе кукалка. Кукалка бліскучая, цёмна-бурая.
Індустрыяльны меланізм
З’яўляецца найбольш вядомым прыкладам індустрыяльнага меланізму. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўсе сабраныя энтамолагамі асобнікі віду мелі бела-шараватую афарбоўку крылаў з цёмнымі плямкамі (morpha typica), што забяспечвала заступніцкую афарбоўку на ствалах дрэў. Цяпер шматлікія папуляцыі паліморфныя, у іх прысутнічаюць чорныя меланістычныя формы — Biston betularia morpha carbonaria. Павелічэнне частаты меланістычных формаў — следства накіраванага адбору, галоўным рухальным фактарам якога з’яўляецца выбарчае паяданне асобін матылькоў птушкамі. У лясах вакол прамысловых прадпрыемстваў і гарадоў ствалы дрэў часта пазбаўленыя лішайнікаў і могуць быць счарнелымі ад сажы. У такіх раёнах заступніцкай афарбоўкай з’яўляецца чорная, а ў незабруджаных раёнах — светлая плямістая афарбоўка. Таксама вядомая трэцяя форма, якая мае прамежкавую па цёмнасці афарбоўку паміж меланістычнай і светлай формамі, — morpha insularia. Дадзены тып афарбоўкі, як і меланістычная, дамінуе над светлай, аднак, мабыць, дэтэрмінуецца не ў адным, а некалькіх локусах. На падставе лабараторных доследаў меркавалася, што алелі, якія кантралююць меланістычную афарбоўку, валодаюць плеятропным дзеяннем, вызначаючы не толькі афарбоўку матыля, але і яго паводзіны (выбар фону). Аднак гэта не было пацверджана назіраннямі ў прыродзе.
Катэгорыя:Пядзенікі Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе