Маніфест аб секулярызацыі манастырскіх земляў — ключавы дакумент рэформы 1764 года, мэтай якой была секулярызацыя манастырскіх земляў на карысць дзяржавы. Падпісаны імператрыцай Кацярынай Другой года. Апублікаваны года.

Маніфест аб’явіў аб адабранні зямель і прыгонных сялян з манастырскай уласнасці і перадачы іх у дзяржаўную казну. З гэтага часу былой маёмасцю Сінода, архірэйскіх кафедраў і манастыроў, у валоданні якіх датуль знаходзілася звыш 900 тысяч сялянскіх душ мужчынскага полу і 8,5 млн дзесяцін зямельных угоддзяў, стала кіраваць Калегія эканоміі. Манастырам былі пакінуты толькі невялікія сады, агароды і пашы. Былыя манастырскія сяляне былі абвешчаныя «эканамічнымі» і абкладзены аброкам, з якога Калегія эканоміі выдзяляла пэўную суму на ўтрыманне манастыроў, архірэйскіх дамоў і духоўна-навучальных устаноў. Сума вызначалася так званым «штатам» манастыра.

Прыкладна трэць манастыроў была падзелена на «штаты» — першы, другі і трэці, паводле якіх манастыру пералічваліся канкрэтныя сумы грошай; некаторыя мясціны абвешчаныя «заштатнымі» і не фінансаваліся. Астатнія — прыкладна дзве траціны манастыроў, якія існавалі да таго часу, — скасаваныя, а манаскія ў іх пераведзены ў бліжэйшыя «штатныя» манастыры. Кляштары, у якіх было занадта мала зямлі, вызваляліся ад падаткаў і не ўключаліся ні ў адну з гэтых катэгорый.

Катэгорыя:Рэлігія ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Заканадаўства пра рэлігію Катэгорыя:Крыніцы права ў Расійскай імперыі