Турынскі павет () — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Табольскай губерні Расійскай імперыі і Цюменскай губерні РСФСР.
Гісторыя Утвораны года ў складзе Табольскай вобласці Табольскага намесніцтва.
Дэкрэтам УЦВК ад года ў выніку пераўтварэння Табольскай губерні Турынскі павет апынуўся ў складзе Цюменскай губерні РСФСР. Пасля ліквідацыі Цюменскай губерні пастановамі УЦВК ад 3 і 12 лістапада 1923 года тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Ірбіцкай акругі Уральскай вобласці.
года на падставе пастаноў УЦВК ад 3 лістапада і 12 лістапада 1923 года ў складзе Табольскай акругі Уральскай вобласці быў утвораны Кандзінскі раён з цэнтрам у вёсцы Нахрачы. Раён быў утвораны з Кандзінскай і Малакандзінскай валасцей Табольскага павета і часткі Верхняпелымскай воласці Турынскага павета.
Насельніцтва У 1891 годзе насельніцтва Турынскай акругі складала 62 600 чалавек, у 1897 годзе — 68 719.
Падчас перапісу 33 чалавека пазначылі беларускую мову роднай, што складала 0,5 % ад насельніцтва павета.
+ Колькасць жыхароў, якія нарадзіліся за межамі паветастанам на 1897 год Месца нараджэння Жыхары павета Жыхары г. Турынск Віленская губерня 40 14 Віцебская губерня 36 12 Гродзенская губерня 32 10 Магілёўская губерня 22 17 Мінская губерня 25 9 Смаленская губерня 28 7 АгуламЕўрапейская частка Расіі 3918 667 Каўказ 29 4 Польшча 11 4 Сібір 27 23 Сярэдняя Азія 55 8 Фінляндыя 0 2 іншыя краіны 7 1
У перыяд Сталыпінскай рэформы пачалося массавае парясяленне насельніцтва з іншых губерняў. Да самага 1924 года адбывалася массавае парасялення сялян з тэрыторыі Беларусі.
Беларусы якія перасяліліся на новым месцы называлі сябе «самаходамі» праз тое, што самастойна дайшлі да тутэйшых месцаў.
Беларусы пераважна сяліліся ля малых рэк і займаліся земляробствам. На тэрыторыі аднаго толькі Таборынскага раёна станам на 1912 было заснавана 58 населенных пункта беларусамі.
Адзін з дакладана вядомых перасяленцаў з Беларусі гэта Трафім Сяргеевіч Марозаў — бацька Паўліка Марозава.
Катэгорыя:Паветы Цюменскай губерні Катэгорыя:Паветы Табольскай губерні