Дзяржаўны гімн Партугаліі, парт.: «A Portuguesa» («Песня Партугаліі», «Партугалка») напісаны ў 1890 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна 19 ліпеня 1911. У 1957 зацверджаны сучасны варыянт гімна (занесеныя малаважныя змены ў параўнанні з першапачатковым варыянтам).
Тэкст: Энрыкі Лопіш ды Мендонса Музыка: Альфрэда КейльМузыка гімна (без слоў)
Арыгінал на партугальскайПераклад на беларускуюПераклад гімна Партугаліі (A Portuguesa - Песня Партугаліі) на беларускую мову — Аляксандр КлюеўI Героі мора, люд шляхетны, Смелы народ, які не паканаць, Сёння нам выпаў выклік новы, О, Партугаліі веліч паўставай! Сярод гісторыі імглы, Айчызна, чуй жа галасы Продкаў, што даўно былі І вядуць цябе да перамогі!
Да зброі, да зброі! На моры і на зямлі, Да зброі, да зброі! Уставай, Айчызну барані! Маршам пад шквал гармат ідзі!
II Разгорнем сцяг непаражоны У жывым святле нашых нябёс. Крыкні Еўропе, усім на свеце, Што Партугалію ніхто не перамог! Твае радасныя землі Пяшчотна цалуе акіян; І сваёй рукою слаўнай Сусвету даеш светы новыя!
III Вітайце сонца на світанні, Яно нясе вясёлыя часы; Няхай сігналам адраджэння Стане рэха злоснае ганьбы! Сіла гэтых прамянёў Як маці шчырая любоў Гоіць раны і бронь дае, Калі нас лёс няшчасны пахісне.
Партугалія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Партугаліі