«The Elder Scrolls IV: Oblivion» — камп’ютарная ролевая гульня ў жанры Action RPG з адкрытым светам, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Bethesda Game Studios і выдадзеная кампаніямі Bethesda Softworks і 2K Games для Microsoft Windows і Xbox 360 у і для PlayStation 3 у . У 2006 годзе таксама была выпушчана гульня для мабільных тэлефонаў, распрацаваная кампаніяй Vir2L Studios.
Гульня з’яўляецца часткай серыі The Elder Scrolls. Яе дзеянне адбываецца ў выдуманай правінцыі Сірадзіл, у сталіцы Тамрыэльскай імперыі — Імперскім горадзе — і яго наваколлях. У адпаведнасці з сюжэтам гульні галоўны герой супрацьстаіць арганізацыі «Міфічны Світанак», якая пакланяецца прынцу даэдра Мерунесу Дагону і якая спрабуе адкрыць у варожы свет дэманаў — Аблівіан (). Як і ў папярэдніх гульнях серыі, свет «Oblivion» цалкам адкрыты для даследавання — гулец можа свабодна падарожнічаць па ім, самастойна знаходзячы цікавыя месцы і заданні.
Распрацоўка Oblivion пачалася ў 2002 году адразу пасля выхаду папярэдняй часткі серыі — Morrowind. Oblivion выкарыстала палепшаны фізічны рухавік Havok і распрацаваную самой студыяй Bethesda сістэму штучнага інтэлекту Radiant AI, якая дазволіла зрабіць паводзіны негульнявых персанажаў нашмат больш складаным і праўдападобным. Ужыванне метадаў працэдурнай генерацыі дазволіла распрацоўнікам паскорыць стварэнне рэалістычных ландшафтаў. У адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі, у Oblivion усе дыялогі з негульнявымі персанажамі агучаныя.
Oblivion атрымала захопленыя адзнакі прэсы і шэраг узнагарод ад розных выданняў і арганізацый, у тым ліку ўзнагароду «Гульня года»; асаблівых пахвал ганараваліся графіка, шырокі свет гульні і штучны інтэлект негульнявых персанажаў. Гульня набыла і вялікі камерцыйны поспех — да 2007 года было прададзена звыш 3 мільёнаў копій гульні. Для Oblivion былі выпушчаныя два буйныя афіцыйныя дадаткі: Knights of the Nine («Рыцары Дзевяці») і Shivering Isles («Дрыготкія Астравы»), а таксама восем дробных афіцыйных плагінаў, якія дадаюць новыя лакацыі, квэсты і магчымасці. Выданне The Elder Scrolls IV: Oblivion Game of the Year Edition, якое ўключае абодва дапаўненні, было выдадзена восенню 2007 года.
Сюжэт Дзеянне Oblivion адбываецца пасля падзей The Elder Scrolls III: Morrowind, хоць гульня не з’яўляецца прамым сіквелам да яго або да іншых гульняў серыі.
Месцам дзеяння з’яўляецца Сірадзіл, цэнтральная правінцыя Тамрыэля, кантынента, на якім разгортваюцца падзеі ўсіх гульняў серыі.
Гісторыя пачынаецца з таго, што імператар Урыэль Септым VII, які суправаджаецца Клінкамі — сваімі целаахоўнікамі — прыбывае ў турму Імперскага горада, дзе пратаганіст адбывае тэрмін за неназванае злачынства. Імператар і Клінкі бягуць ад забойцаў Міфічнага Світанку, даэдрычнага культу, якія забілі траіх сыноў імператара. Урыэль Септым і Клінкі сыходзяць праз катакомбы, выкарыстоўваючы сакрэтны ўваход у камеры пратаганіста. Там, на іх і на персанажа гульца, нападаюць асасіны Міфічнага Світанка. Імператар давярае герою Амулет Каралёў, які носіцца імператарамі Тамрыэля, і даручае перадаць яго Джофры, грандмайстру Клінкоў. Пасля гэтага адзін з асасінаў забівае імператара. Затым галоўны герой трапляе ў адкрыты свет Сірадзіла.
З-за адсутнасці ва Урыэля Септыма спадчыннікаў руйнуецца бар’ер паміж светам людзей і паралельным светам Аблівіанам. Па ўсім свеце адкрываюцца шматлікія брамы ў Аблівіан, праз якія ў Тамрыэль урываюцца магічныя істоты, званыя Даэдра. Джофры кажа пратаганісту, што адзіны спосаб зачыніць браму назаўжды — гэта знайсці чалавека каралеўскай крыві, які зойме пасаду і запаліць пры дапамозе Амулета Каралёў Драконаў Агонь у Імперскім горадзе. Як высвятляецца, такі чалавек ёсць — Марцін, святар у горадзе Кватч, які з’яўляецца незаконнанароджаным сынам імператара. Прыбыўшы ў Кватч, герой выяўляе, што горад разбураны даэдра, а ўваход у горад заступае брама Аблівіана. Зачыніўшы яе, ён знаходзіць Марціна і пераконвае яго пайсці разам з ім да Джофры ў манастыр Вейнан.
Па вяртанні высвятляецца, што манастыр падвергся нападу Міфічнага Світанка і што Амулет Каралёў скрадзены. Пратаганіст суправаджае Джофры і Марціна ў Храм Уладара Аблокаў, крэпасць Клінкоў. Там Марціна прызнаюць імператарам і перадаюць яму камандаванне, а герой адпраўляецца на пошукі амулета. Сабраўшы інфармацыю, ён спрабуе трапіць у таемнае месца збору Міфічнага Світанка. Там ён становіцца сведкам таго, як лідар культу Манкар Камаран збягае з амулетам праз партал. Герой прыносіць адкрыўшую партал кнігу Марціну і высвятляе спосаб зноў яго адкрыць. Для гэтага пратаганісту трэба знайсці даэдрычны артэфакт, даспех першага імператара з дынастыі Сэптымаў і Вялікі Велкіндскі Камень. Атрымаўшы іх, Марцін раскрывае, што апошні неабходны інгрэдыент — гэта Вялікі Сігільскі Камень з Вялікіх Брам, падобных тым, што разбурылі Кватч. Марцін і Джофры вырашаюць дазволіць даэдра атакаваць горад Брума, каб адчыніць браму. Атрымаўшы камень, герой іх зачыняе.
Марцін стварае ў храме партал, праз які праходзіць пратаганіст. Мінуўшы монстраў і перашкоды, герой сутыкаецца з Камаранам, забівае яго і вяртае Амулет Марціну. Клінкі адпраўляюцца ў Імперскі горад, каб запаліць Драконаў Агонь і пакласці канец уварванню Даэдра. Яны выяўляюць, што горад атакаваны даэдра і Прынцам Разбурэння, Мерунесам Дагонам. Пратаганіст і Марцін прабіваюцца да Агню. Марцін разбівае амулет, каб злучыцца з духам Акатоша, Дракона-Бога Часу, і стаць яго ўвасабленнем. Пасля бітвы Марцін адпраўляе Дагона назад у Аблівіан і ператвараецца ў статую вялізнага дракона.
Марцін знік, брама Аблівіана зачынена назаўжды, Амулет Каралёў разбураны, а імперскі трон апусцеў. У фінальным маналогу Марцін апісвае падзеі ў аптымістычным тоне і кажа, што будучыня Тамрыэля цяпер у руках галоўнага героя.
Распрацоўка
Праца над The Elder Scrolls IV: Oblivion пачалася ў 2002 годзе адразу пасля выхаду папярэдняй гульні серыі — The Elder Scrolls III: Morrowind, а ў сярэдзіне верасня 2004 гульня была афіцыйна анансаваная. Гульня распрацоўвалася амерыканскай кампаніяй Bethesda Softworks. Кен Ролстан — галоўны дызайнер папярэдняй гульні серыі — узначаліў каманду распрацоўшчыкаў. 3 лютага 2005 года Bethesda заключыла пагадненне з Take-Two Interactive аб публікацыі і выхадзе Oblivion. Згодна з умовамі пагаднення, Bethesda захоўвае поўны кантроль над распрацоўкай гульні і правы на выхад магчымых сіквелаў, а Take-Two будзе выдаваць гульню сваёй даччынай кампаніяй, [2K Games]. У выніку, версіі для PC і Xbox 360 былі сумесна апублікаваны 2K Games і Bethesda.
Афіцыйная дата выхаду версій для PC і Xbox першапачаткова была прызначаная на 22 лістапада 2005 года, але распрацоўшчыкі адклалі выхад да 21 сакавіка 2006 года.
Версія для PlayStation 3 (партаваная 2K Studios) выйшла 20 сакавіка у Паўночнай Амерыцы і 27 красавіка у Еўропе.
Xbox 360 была абраная асноўнай гульнявой платформай для Oblivion, як «самая лёгкая для распрацоўкі», паводле слоў Піта Хайнса. Падчас распрацоўкі The Elder Scrolls IV: Oblivion Bethesda надавала большую ўвагу такім элементам, як больш рэалістычная сюжэтная лінія, рэалістычныя персанажы і больш значныя квэсты. Распрацоўшчыкі вырашылі стварыць з нуля зусім новы гульнявы рухавік, які дазваляе выкарыстоўваць усе сучасныя графічныя тэхналогіі. Гульня ўключае палепшаны штучны інтэлект Radiant AI, закліканы разнастаіць паводзіны герояў, і, ідучы па шляху Half-Life 2, фізічны рухавік Havok. Графіка гульні была ўражальнай для свайго часу, выкарыстоўваючы высокатэхналагічныя асвятленне і шэйдары, якія дазваляюць выкарыстоўваць эфекты HDR і адлюстравання. Для праектавання гульнявога ландшафту Bethesda стварыла спецыяльныя праграмы-генератары, здольныя навучацца, якія паскорылі працэс стварэння гульнявых тэрыторый, больш разнастайных і рэалістычных, у адрозненні ад папярэдніх гульняў серыі.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт The Elder Scrolls Bethesda Softworks Летапісы Тамрыэля Elder Scrolls Legends
Oblivion Катэгорыя:Відэагульні 2006 года Катэгорыя:Гульні Bethesda Softworks Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні, сертыфікаваныя для Games for Windows Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам Катэгорыя:Аднакарыстальніцкія відэагульні